Былы Boeing Туркменбашы для кіраўніка Беларусі фарбуюць у Турцыі (фота)
Самалёт Boeing 767 300ER з бартавым нумарам EW-001PB, набыты ў Туркменістана для Аляксандра Лукашэнкі, цяпер праходзіць перафарбоўку ў Турцыі.
Гэта паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на турэцкую кампанію myTECHNIC. Туркі, аднак, падрабязнасцяў наконт самалёта не паведамілі.
Новы Boeing 767 атрымаў 8 траўня бартавы нумар EW-001PВ. Ужо 10 траўня самалёт быў заўважаны ў стамбульскім аэрапорце.
Раней гэты самалёт пад юрысдыкцыяй Туркменістана выглядаў так (бартавы нумар EZ-A700).

Афіцыйныя крыніцы па-ранейшаму не каментуюць інфармацыю пра тое, ці сапраўды новы Boeing быў набыты беларускім бокам для кіраўніка краіны.
Цяперашні самалёт беларускага кіраўніка выглядае так:
