Былы футбаліст зборнай Італіі можа перайсці ў мінскае "Дынама"
Сталічны клуб цікавіцца 32-гадовым паўабаронцам італьянскай "Пармы" Марка Марк'ёні.
Кіраўніцтва "Дынама" ўжо правяло папярэднія перамовы з гульцом. Як інфармуе афіцыйны сайт беларускага клуба, Марк'ёні "зацікавіўся прапановай "Дынама" і ўзяў час на роздум". "Парма", нібыта, гатовая яго адпусціць у зімовае трансфернае акно.
Нагадаем, Марка Марк'ёні выступаў за такія вядомыя клубы, як "Ювентус" і "Фіярэнтыну", правёў 6 матчаў за зборную Італіі.
Фота — fannet.org