Частка заўзятараў мінскага "Дынама" не ведае, што такое плэй-оф (відэа)
Некаторыя з тых, хто прыходзіць на "Мінск-Арэну", ведаюць, але не могуць патлумачыць.
Апытанне заўзятараў зрабіў журналіст тэлеканала "Беларусь-2".
Нагадаем, мінскае "Дынама" змагаецца ў чэмпіянаце КХЛ за патрапленне ў васьмёрку мацнейшых у Заходняй канферэнцыі. Гэта гарантуе ўдзел у наступным этапе — плэй-оф (гульня на выбыванне па выніку серыі матчаў). Пакуль дынамаўцы дзеляць 8-9 месцы з "Данбасам". Учора каманда Аляксандра Андрыеўскага прайграла з лікам 1:3 навасібірскай "Сібіры".
Мінскае "Дынама" прайграла "Сібіры" (відэа, каляндар апошніх 9 матчаў)
Фота — hcdinamo.by