Чатыры футбольныя клубы першай лігі блізкія да дыскваліфікацыі

Гэтыя клубы ў бягучым сезоне адзначыліся тым, што не з’явіліся на гульні са сваімі сапернікамі ў рамках чэмпіянату Беларусі, распавядае сайт goals.by. Праблемы ў клубаў агульныя — не плацяць заробкі ці няма грошай на іншыя выдаткі. Так, гульцы “Ведрыча” скардзіліся на тое, што трэці месяц не бачаць заробкаў, а вось “палачанам” проста няма на што заправіць аўтобус, каб выехаць на гасцявы матч.  “Баранавічы” і “Рудзенск” нават не ўпэўненыя, што яны будуць існаваць у наступным сезоне.