Чатыры хаты згарэлі ў Лельчыцкім раёне па віне пенсіянеркі
18 красавіка ў Лельчыцкі аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіў зварот наконт пажару ў вёсцы Уборцкая Рудня.
Па прыбыцці на месца здарэння ратавальнікі пабачылі, што гараць чатыры нежылыя хаты.
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, у выніку пажару знішчаныя дахі трох і пашкоджаныя 45 квадратных метраў даху чацвертага будынка. Падчас праверкі вызначылі, што мясцовая пенсіянерка выпальвала сухую траву, праз што і адбыўся пажар.