Чэхі паставілі самую высокую ў свеце вежу з кубікаў Lego
У пражскай вежы — амаль 500 тысяч кубікаў Lego.
Вышыня збудавання — 32,5 м. Будаўніцтва вежы пачалося яшчэ 6 верасня. Апошні кубік Lego на вяршыні вежы паставіла чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў чэшка Міраслава Кнапкова, якая заваявала золата ў акадэмічным веславанні на Гульнях-2012 у Лондане.
Чэшская вежа з Lego на 30 см вышэй за ранейшую вежу з кубікаў у Вялікабрытаніі, паведамляюць СМІ.
Фота — czech-rurepublic-gb.ru