Чэмпіянат свету — 2014 паўплывае на тэрмін службы памежнікаў
Сёлетні восеньскі прызыў у памежныя войскі пройдзе пазней чым звычайна.
У прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта тлумачаць, што гэта звязана з будучым чэмпіянатам свету па хакеі ў 2014 годзе, перадае interfax.by.
Памежнікі кажуць, што менавіта сённяшнія прызыўнікі будуць забяспечваць памежную бяспеку падчас чэмпіянату свету.
Фота — belsat.eu