Чыноўнікі Гомельшчыны купляюць аўтамабіль за амаль 600 мільёнаў рублёў
Ездзіць у ім плануе старшыня Ельскага райвыканкама.
Як паведамляе партал TUT.BY, гэты райвыканкам абвясціў тэндар на закупку аўтамабіля. Чыноўнікі хочуць купіць шыкоўны джып Touareg V6 TDI Tiptronic ці яго аналаг. Аплаціць пакупку плануецца са сродкаў мясцовага бюджэту.
Абвестка пра тэндар размешчаная на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў. За аўтамабіль Ельскі райвыканкам гатовы выкласці 587 мільёнаў рублёў — больш за 73 тысячы долараў.