Да дзвярэй кватэры сям’і Уладзіслава Кавалёва прынеслі кветкі
Пра гэта паведаміла маці расстралянага, Любоў Кавалёва.
Са словаў жанчыны, кветкі ляжаць таксама ля пад’езда іх дома па вуліцы Рэпіна ў Віцебску. Сам дом знаходзіцца пад назіраннем, побач з ім усю ноч стаялі мікрааўтобус і “Жыгулі”. Невядомыя ў цывільным сачылі за тымі, хто ўскладаў кветкі, а таксама хадзілі вакол дома і назіралі за вокнамі кватэры Кавалёвых, інфармуе БелаПАН.
Афіцыйнае паведамленне пра расстрэл сына Любоў Кавалёва атрымала 17 сакавіка. 14 сакавіка стала вядома, што кіраўнік краіны адмовіў яму і іншаму асуджанаму за тэракт у мінскім метро, Дзмітрыю Канавалаву ў памілаванні.
Расстрэл Уладзіслава Кавалёва асудзіла сусветная супольнасць.