Да сваякоў забітай Веранікі Чаркасавай прыходзілі невядомыя

Госці настойліва званілі, а потым грукамі і торгалі ручку дзвярэй. Так працягвалася каля гадзіны. Жыхары кватэры не сталі ім адчыняць і размаўляць з візіцёрамі. Маці і айчым Чаркасавай мяркуюць, што гэта звязана з набліжэннем гадавіны забойства журналісткі.

Апошні візіт супрацоўнікаў міліцыі, таксама напярэдадні гадавіны смерці Веранікі Чаркасавай, адбыўся ў 2008 годзе. Тады ў кватэры з санкцыі пракурора Першамайскага раёна быў праведзены ператрус. Шукалі “зброю, наркотыкі, скрадзеныя рэчы”, але ў выніку нічога не забралі, паведамляе БелаПАН.

Журналістка недзяржаўнай газеты “Салідарнасць” Вераніка Чаркасава была забітая 20 кастрычніка 2004 года ў сваёй кватэры ў Мінску. Забойства дагэтуль не раскрытае.