Да Трыўмфальнай плошчы ў Маскве зноў сцягваюць АМАП і бронетэхніку
Таксама там збіраюцца сілы паліцыі і вайсковай аўтаінспекцыі.
Як паведамляе РБК з месца падзей, там ёсць прынамсі адзін БТР, а таксама больш за 10 аўтазакаў. Сярод паліцыянтаў прысутнічаюць супрацоўнікі з сабакамі. Пры гэтым груп пратэстоўцаў на плошчы не відаць.
Нагадаем, 5 і 6 снежня ў Маскве прайшлі акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў у Дзярждуму. Абедзве дэманстрацыі сабралі прыкладна па 5 тысяч чалавек. Мітынгі скончыліся сутыкненнямі з паліцыяй і затрыманнямі апазіцыйных лідараў — Эдуарда Лімонава, Барыса Нямцова і Сяргея Мітрохіна.
Нядаўна стала вядома, што апазіцыя рыхтуе новую акцыю пратэсту — яна прызначаная на суботу, 10 снежня. Пратэстная група, створаная ў Інтэрнэце, ужо налічвае больш за 10 тысяч чалавек.