ДАІ дазволіла называць Мінскую кальцавую аўтадарогу па-ранейшаму — МКАД

Нагадаем, што нядаўна камунальнікі перайменавалі МКАД у МУНД — магістральную вуліцу бесперапыннага руху. Як перадае БЕЛТА, начальнік ДАІ на гэта заявіў: "Мы будзем называць яе так, як гэта зручна людзям. Не трэба прыдумляць. Так, цяпер гэта вуліца, але для людзей гэта Мінская кальцавая аўтадарога".

Таксама Корзюк лічыць неабходным для павышэння ўзроўню бяспекі на МКАД паставіць агароджы першай і другой груп. Акрамя таго, неабходна раздзяліць дзве катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху — пешаходаў і аўтамабілі.

Фота — auto.onliner.by