Даход дэпутата Палаты прадстаўнікоў — 105 мільёнаў рублёў за год
Пра гэта паведамляе газета "Пінскі веснік".
Выданне апублікавала гадавы даход і маёмасны стан кандыдатаў у дэпутаты ад Піншчыны. Так, па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14 балатуецца дзейная дэпутатка Зінаіда Мандроўская. Яе даход за 2011 год склаў больш за 105 мільёнаў рублёў (гэта прыкладна 8 млн 750 тысяч штомесяц, або каля 1000 долараў). Акрамя таго дэпутатка мае ва ўласнасці легкавік, кватэру ў Мінску і зямельны ўчастак ва Узденскім раёне.
Яе канкурэнт — кіраўнік пінскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч. Ён наглядае за інвалідам І групы і мае гадавы даход крыху большы за 3,6 млн рублёў.
Фота — vladnews.ru