Дар'я Домрачава і Алім Сялімаў прызнаныя лепшымі спартсменамі Беларусі

25-гадовая біятланістка Дар'я Домрачава і 28-гадовы барэц грэка-рымскага стылю Алім Сялімаў прызнаныя лепшымі па выніках 2011 года.


У 12-м штогадовым апытанні прынялі ўдзел 100 журналістаў, якія асвятляюць спорт. Кожнаму з іх прапаноўвалася назваць тройку лепшых спартсменак і спартсменаў. Домрачава набрала 175 ачкоў. На рахунку Сялімава 130.