Дар'я Домрачава і Мяліта Станюта здымуцца ў серыяле "Вышэй за неба"

Як паведамляе "Прессбол", Домрачава будзе граць сама сябе. Нагадаем, што сама сябе ў моладзевым серыяле таксама будзе граць чэмпіёнка свету па плаванні Аляксандра Герасіменя.

Станюта ж, хутчэй за ўсё, будзе граць адну з загадзя прапісаных у сцэнары роляў. Рэжысёр кажа, што добра ведаў яе прабабулю — выдатную акторку Стэфанію Станюту і ўпэўнены, што яе гены перадаліся і Мяліце.