Дазволы на малы памежны рух з Латвіяй пачнуць выдаваць 21 лютага

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла сурпацоўніца прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына. Яна адзначыла, што 1 лютага пачалі прымаць заявы на выдачу дазволаў. Выдача саміх дазволаў павінна пачацца праз 20 дзён, гэта значыць 21 лютага.

Раней выказвалася меркаванне, што выдача дазволаў пачнецца ўжо сёння, 20 лютага. 

Нагадаем, што жыхары прымежных раёнаў Беларусі і Латвіі будуць наведваць прымежныя тэрыторыі без візаў — толькі па дазволах на мясцовае прымежнае перамяшчэнне.