Дэмарш Samsung: пастаўкі бытавой тэхнікі ў Беларусь спыненыя
Як паведамляе прадстаўніцтва кампаніі ў краіне, гэта звязана з абмежаваннямі імпарту, уведзенымі пастановай Саўміна і Нацбанка.
Гаворка ідзе пра пастанову № 240/5 ад 25 лютага "Пра разлікі па імпарце некаторых тавараў".
"Адзначым, што ўвоз тавара дазволены. Але за яго нельга расплаціцца з пастаўшчыкамі, бо пастанова цалкам перакрывае гэтую магчымасць. Прадстаўніцтва Samsung у РБ, як і іншыя кампаніі, чакае тлумачэнняў ад Нацыянальнага банка", — гаворыцца ў каментары Samsung.
У кампаніі адзначаюць, што адным з найбольш сур'ёзных наступстваў гэтага дакумента для эканомікі Беларусі можа стаць пераход IТ-рынку ў ценявы сектар. Увоз тавара з большай доляй верагоднасці будзе адбывацца праз кантрабандныя схемы.
Samsung цалкам спыніў пастаўкі кандыцыянераў, маразільнікаў, тэлевізараў з убудаванымі DVD, маніторамі, праектараў, ноўтбукаў, прынтараў, камплектуючых і пыласосаў у Беларусь, перадае БелаПАН.