Дэпартаваны нарвежскі пісьменнік: “У вашым аэрапорце я спаў на падлозе”
Чатырох скандынаўскіх літаратараў не ўпусцілі ў Беларусь – перад гэтым з іх узялі 360 еўра за візы.
Дэлегацыя з чатырох сябраў нарвежскага і дацкага ПЭН-цэнтраў (пісьменніцкіх арганізацый) мусіла ў Мінску сустрэцца з беларускімі калегамі, журналістамі і выдаўцамі. Паколькі ў Нарвегіі і Даніі нашых амбасадаў няма– пісьменнікі мусілі атрымаць візу па прылёце ў мінскі аэрапорт.
Распавядае спадар Артур, які мусіў дапамагаць скандынаўскім гасцям з перакладам.
Артур: “Іх самалёт прыляцеў у гадзіну ночы. У дзве гадзіны мне патэлефанаваў кіроўца, які мусіў іх сустракаць – і паведаміў, што ў нашых сяброў нейкія праблемы з уездам у Беларусь. Тады я патэлефанаваў памежнікам, мяне адразу пачалі пытаць, хто я такі, чым я займаюся, хто іх будзе сустракаць у Беларусі, хто мяне запрасіў ім перакладаць і гэтак далей. Я не хацеў тлумачыць беларускім памежнікам нічога – і таму развітаўся. А праз паўгадзіны я патэлефанаваў Карлу Івэрсану – і ён сказаў, што іх у Беларусь не пусцілі”.
Са скандынаўскіх пісьменнікаў узялі 360 еўра за 4 візы. Аднак пасля гэтага іх вырашылі адправіць зваротным рэйсам, адмовіўшы ў візах.
Дэлегацыя складалася з чатырох чалавек – Уільяма Нюгарда, Нільса-Івара Ларсана, Трыгве Ослюнда і Карла Мортана Івэрсана.

Нільс-Івар Ларсан

Трыгве Ослюнд

Уільям Нюгард
“Вы ведаеце, я быў вельмі раздражнёны і стомлены, – прыгадвае Карл Мортан Івэрсан. – Гэта было драматычна, што супрацоўнік ўзяў у нас 360 еўра без усялякіх тлумачэнняў, хаця ведаў, што не дасць нам візы! Калі ў вас просяць грошы на візу, вы абсалютна ўпэўненыя, што атрымаеце візу! Але калі праз 20 хвілін прыходзіць лэдзі, якая бярэ пашпарт і знікае, вы разумееце, што гэта тут не спрацуе”.

Карл Мортан Івэрсан
Карл Мортан Івэрсан – адзіны з дэлегацыі, хто быў у Беларусі раней. Пасля гэтага ён распавёў нарвежцам пра пабачанае і зразумеў, што больш яго сюды як афіцыйную асобу не пусцяць. Таму вырашыў паспрабаваць як турыст.
Пакуль ішла мітусня з пашпартамі, пісьменнікаў вадзілі з аднаго канца аэрапорта ў другі – аднаму стала дрэнна з сэрцам.
Карл Мортан Івэрсан: “Ён папрасіў вады, жанчына не зразумела. Тады ён сказаў, што яму патрэбны “доктар”. Яна патэлефанавала лекару. Лекарка захацела агледзець нашага калегу, але ён толькі хацеў вады! А пасля лекарка і тая жанчына, якая нас ахоўвала, пачалі на нас крычаць і сварыцца”.
Калі пісьменнікам паведамілі, што візіт у Беларусь адмяняецца, яны вырашылі хоць крыху паспаць да зваротнага самалёта. Аднак ніякіх умоваў для гэтага не было.

Як выглядае мінскі аэрапорт з вуліцы, нарвежцы так і не пабачылі
Карл Мортан Івэрсан: “Там былі толькі пластыкавыя крэслы… У нас не было вады, ежы, там не працаваў ніводзін шапік… На пластыкавых крэслах спаць зусім нязручна, таму мне давялося спаць увогуле на падлозе...”
У выніку скандынаваў выслалі бліжэйшымі самалётамі. Па вяртанні пісьменнікі адразу пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра здарэнне – каментар у іх адразу узяла найбуйнейшая нарвежская газета.
Дэпартаваны нарвежскі пісьменнік: “У вашым аэрапорце я спаў на падлозе”
Чатырох скандынаўскіх літаратараў учора ўначы не ўпусцілі ў Беларусь – перад гэтым узяўшы 360 еўра за візы. Аднаму стала дрэнна з сэрцам.
Дэлегацыя з чатырох сябраў Нарвежскага і Дацкага ПЭН-цэнтраў (пісьменніцкіх арганізацый) мусіла ў Беларусі сустрэцца з сябрамі неафіцыйнага Саюза пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Паколькі ў Нарвегіі і Даніі няма беларускіх амбасадаў – пісьменнікі мусілі атрымаць візу па прылёце ў мінскі аэрапорт. Але не атрамалі.
Распавядае спадар Артур, які мусіў дапамагаць скандынаўскім гасцям з перакладам.
Артур: “Іх самалёт прыляцеў у гадзіну ночы. У дзве гадзіны мне патэлефанаваў кіроўца, які мусіў іх сустракаць – і паведаміў, што ў нашых сяброў нейкія праблемы з уездам у Беларусь. Тады я патэлефанаваў памежнікам, мяне адразу пачалі пытаць, хто я такі, чым я займаюся, хто іх будзе сустракаць у Беларусі, хто мяне запрасіў ім перакладаць і гэтак далей. Я не хацеў тлумачыць беларускім памежнікам нічога – і таму развітаўся. А праз паўгадзіны я патэлефанаваў Карлу Івэрсану – і ён сказаў, што іх у Беларусь не пусцілі”.
Дэлегацыя складалася з чатырох чалавек -- Уільяма Нюгарда, Нільса-Івара Ларсана, Трыгве Ослюнда і Карла Мортана Івэрсана. Мы патэлефанавалі ў Осла спадару Карлу Мортану Івэрсану, адказнаму сакратару Нарвежскага ПЭН-цэнтра.
Карл Мортан Івэрсан: “Вы ведаеце, я быў вельмі раздражнёны і стомлены… Гэта было драматычна, што супрацоўнік ўзяў у нас 360 еўра без усялякіх тлумачэнняў, хаця ведаў, што не дасць нам візы! Калі ў вас просяць грошы на візу, вы абсалютна ўпэўненыя, што атрымаеце візу! Але калі праз 20 хвілін прыходзіць лэдзі, якая бярэ пашпарт і знікае, вы разумееце, што гэта тут не спрацуе”.
Пакуль ішла мітусня, пісьменнікаў вадзілі з аднаго канца аэрапорта ў другі – аднаму стала дрэнна з сэрцам.
Карл Мортан Івэрсан: “Ён папрасіў вады, жанчына не зразумела. Тады ён сказаў, што яму трэба “доктар”. Яна патэлефанавала лекару. Лекарка захацела агледзець нашага калегу, але ён толькі хацеў вады! А пасля лекарка і тая жанчына, што нас ахоўвала, пачалі на нас крычаць і сварыцца”.
Калі пісьменнікам паведамілі, што візіт у Беларусь адмяняецца, яны вырашылі хоць крыху паспаць да зваротнага самалёта. Аднак ніякіх умоваў для гэтага не было.
Карл Мортан Івэрсан: “Там былі толькі пластыкавыя крэслы… У нас не было вады, ежы, там не працаваў ніводзін шапік… На пластыкавых крэслах спаць зусім нязручна, таму мне давялося спаць увогуле на падлозе...”
У выніку скандынаваў выслалі бліжэйшымі самалётамі.
Артур: “Цягам ночы іх адправілі спадарожнымі самалётамі з перасадкамі ў накірунку дома – дзякуй Богу, хоць за гэта грошы не ўзялі. А іх зваротныя квіткі прапалі…”
Па вяртанні пісьменнікі адразу пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра здарэнне – каментар у іх адразу узяла найбуйнейшая нарвежская газета.
Карл Мортан Івэрсан: “Гэты выпадак атрымаў асвятленне ў нарвежскіх СМІ. Пасля невялічкіх артыкулаў у друкаваных і інэрнэт-СМІ былі званкі з радыё. Я яшчэ нічога не бачыў у міжнародных медыя, але я толькі нядаўна разаслаў ім інфармацыю”.
У разасланым рэлізе было сказана, што памежнікі дачапіліся да фармулёўкі візы. Маўляў, нарвежцы запісаліся звычайнмі турыстамі, а едуць па справах. Чаму так сталася?
Артур: “З гэтай дэлегацыі толькі адзін чалавек, Карл Івэрсан, з якім мы толькі што размаўлялі, быў у Беларусі раней – на запрашэнне адной нашай грамадскай арганізацыі. Але пасля таго візіту ён зразумеў, што другі раз зможа патрапіць у Беларусь толькі як турыст. Таму ён звярнуўся па візу як звычайны турыст”.