Для новага альбому бард Мельнікаў сфатаграфаваўся без зубоў (фота)

Пачатак прэзентацыі — 18.00, месца — сядзіба БНФ (Чарнышэўскага, 3). Адметна, што вокладка альбома з такой назвай праілюстравана здымкам самога барда Андрэя Мельнікава. Музыка ўсміхаецца, відаць, што ў яго не хапае зубоў — і тыя, якіх не хапае, ён дэманструе ў руцэ.

“Зубы на далоні” — 21-ы альбом Андрэя Мельнікава. Як тлумачыць сам спадар Мельнікаў, альбом — гэта пэўная рэакцыя на падзеі 19 снежня 2010 года. Паводле музыкі, дзеля большае вытрымкі яму спатрэбілася 3 гады, каб сфармаваць свае ўражанні ў выглядзе такой кружэлкі. У выніку на дыск патрапілі 25 песень.

Апроч кампазіцый на ўласныя вершы, у альбом увайшлі песні на вершы Чэслава Мілаша, Адама Міцкевіча, Уладзіміра Караткевіча.