Дом Гарэцкага прапануюць унесці ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў
З такой прапановай у Мінкульт звярнулася “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.
Паводле сябраў грамадскага аб’яднання, ва ўсёй Беларусі застаўся адзіны дом, у якім жыў Гарэцкі і які захаваўся да нашага часу. Паводле закона, адказ з міністэрства мусіць быць дадзены ў 40-дзённы тэрмін.
Нагадаем, што ў Горках рыхтуюцца сёлета да “Дажынак-2012”. Будынак прызналі аварыйным і хочуць яго знесці. Грамадскасць горада прапануе правесці рэканструкцыю дома і зрабіць у ім музей класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага.
Дарэчы, акрамя Гарэцкага ў розныя часы ў доме жылі сусветна вядомы вучоны-глебазнаўца Афанасьеў, прафесар фізікі Мышкін, доктар геолага-мінеральных навук Гаўрыла Гарэцкі, паведамляе сайт horki.info.
Фота — Радыё "Свабода"