Дубровенская міліцыя зацікавілася сямейным жыццём сваіх супрацоўнікаў
Кіраўніцтва дубровенскага аб’яднання “Ахова” (Віцебская вобласць) вырашыла наблізіць сем’і сваіх супрацоўнікаў да іх службовых абавязкаў.
Цяпер тут праводзяцца спецыяльныя сходы. На іх запрашаюць жонак ды мацярок міліцыянтаў. Мерапрыемства нагадвае бацькоўскі сход у школе. На ім гавораць пра дысцыпліну, меры бяспекі, расказваюць пра “выдатнікаў”, якія за апошні час здолелі затрымаць злачынцаў. Таксама на сходах нагадваюць, што супрацоўнік органаў унутраных справаў абавязаны быць заўсёды ветлівым, сумленным ды годным.
Сваякам міліцыянтаў на такіх сходах нагадваюць, што чым лепшым будзе “надвор’е ў доме”, тым лепш будзе несці службу іх муж, сын ці бацька.