Два брытанцы зарабілі на кантрабандзе часныку ў Швецыю 10 мільёнаў еўра
У Швецыі двух брытанцаў падазраюць у кантрабандзе кітайскага часныку з суседняй Нарвегіі.
У Швецыі, якая ўваходзіць у склад Еўрасаюза, імпартны часнык абкладаецца 10-адсоткавым мытам. А ў Нарвегію, якая не ўваходзіць у Еўрасаюз, часнык увозіцца бязмытна. Як паведамляе ВВС, на розніцы ў кошце часныку кантрабандысты зарабілі каля 10 мільёнаў еўра.
Фота — kachestvo.ru