Дваццаць шлюбных пар з Беларусі ўзнагародзілі расійскімі медалямі
Яны пражылі ў шчаслівым шлюбе больш за 25 гадоў і атрымалі вядомасць дзякуючы асабліва трывалым сямейным сувязям.
Уручэнне ганаровых знакаў прайшло 8 ліпеня ў Мінску, паведамляе БелаПАН. Цырымонія стала асновай урачыстасцяў, прысвечаных заснаванаму тры гады назад расійскаму дзяржаўнаму святу -- Дню сям'і, любові і вернасці.