Двух студэнтаў затрымалі за спекуляцыю квіткамі на матчы Лігі чэмпіёнаў

Як паведамляюць "Мінск-Навіны", за магчымасць трапіць на адну гульню маладыя людзі прасілі 750 тысяч рублёў. Намінальны кошт квіткоў складаў 200–250 тысяч. Агулам міліцыянты забралі ў студэнтаў 40 квіткоў.

Юнакоў вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.