Дырэктар музея Коласа: Не трэба больш беларускамоўных школ

У мітынгу на Вайсковых могілках прынялі ўдзел прадстаўнікі мінскіх музеяў, навукоўцы, дзеячы культуры, літаратары.

 
Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская паведаміла, што нядаўна ў Польшчы было створана таварыства, "якое носіць імя Коласа, але там няма беларусаў". Стваральнікі аб'яднання прачыталі "Новую зямлю", і паэма настолькі кранула іх сэрцы, што яны вырашылі назваць таварыства ў гонар Коласа.


Разам з тым Камароўская заявіла, што пашыраць ужыванне беларускай мовы сярод беларусаў, як і павялічваць лік беларускамоўных школ не трэба, перадае БелаПАН. на яе думку, "цяпер на беларускай мове казаць прэстыжна, а тыя, хто ёй не валодае — гэта іх цяжкасці".