Джаан Роўлінг вылецела з дзясяткі самых багатых пісьменнікаў

Як паведамляе Росбалт, самым багатым літаратарам стаў амерыканец Джэймс Патэрсан. Гэта аўтар серыі вострасюжэтных раманаў пра псіхолага і бацьку-адзіночку Алекса Кроса. За год яны прынеслі яму 94 млн долараў. Агулам з траўня 2011-га па красавік 2012-га Патэрсан выпусціў 11 кніг. Ён узначальвае рэйтынг самых высокааплатных пісьменнікаў трэці год запар.

На другім месцы апынуўся аўтар "жудзікаў" Стывен Кінг: яго гадавы прыбытак — 39 млн долараў. Трэцяе месца ў Джанет Іванавіч — аўтаркі любоўных раманаў, якая пераключылася цяпер на дэтэктыўную тэматыку. Яна зарабіла за год 33 млн долараў.

У пяцёрцы самых высокааплатных аўтараў дэтэктыўшчык Джон Грышэм (26 млн долараў) і дзіцячы пісьменнік Джэф Кіні, у якога на мільён долараў менш.

Аўтарцы кніг пра Гары Потэра Джаан Роўлінг не хапіла аднаго радка рэйтынгу, каб трапіць у дзясятку лідараў.