Дзіцячую філармонію ў Мінску даводзяць да ладу з ранку да ночы

Такое заданне даў кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.

Ладуцька: "Трэба завяршыць працы ў поўным аб'ёме. Цяпер мастакі прыступілі да мастацкага афармлення. Неабходна распрацаваць дэталёвы графік правядзення работ, арганізаваць працоўны працэс з 7 да 23 гадзін, а таксама ў суботу".

Дзіцячая філармонія размяшчаецца ў адноўленым будынку царквы Святога Духа на плошчы Свабоды. У Дзень горада Мінска там запланаваны першы канцэрт камернай музыкі, у якім прыме ўдзел таленавітая творчая моладзь.