Дзмітрыя Сільчанку выклікалі на "прафілактычную гутарку" і далі 10 сутак

Вось што распавёў Еўрарадыё лідар гэтай арганізацыі Алег Корбан:
130207_korbanpraaryszt.mp3
"Сёння а 10-й раніцы выклікалі Дзмітрыя Сільчанку, актывіста нашай грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва", на прафілактычную размову [у Савецкі РУУС] за ўдзел ці за, нібыта, удзел у акцыі, якая адбывалася 29 студзеня каля Камароўскага кірмашу. Ён вырашыў пайсці адзін, без адваката. І, наколькі вядома, ён прыйшоў туды і яму паказалі пратакол — "за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі". І адтуль, як можна здагадвацца, яго даставілі ў Савецкі раённы суд, дзе прысудзілі 10 сутак арышту".

Пра арышт 21-гадовага Дзмітрыя Сільчанкі паведаміў дзяжурны Савецкага РУУС, дадаў Корбан.

Фота — bymedia.net