Дзяніс Кур'ян звольніўся з БТ, "Еўрабачанне" засталося без каментатара
Там ён адпрацаваў 12 гадоў. З новым месцам працы тэлевядоўца пакуль не вызначыўся.
Як піша "Комсомольская правда", заяву пра звальненне Кур'ян напісаў яшчэ на мінулым тыдні. Кажа, што не бачыць для сябе ў кампаніі перспектываў. Па словах тэлевядоўцы, кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі не запланавала на бліжэйшы час вялікія праекты, якія былі б цікавыя яму.
Нагадаем, што Кур'ян апошнія сем гадоў каментаваў для БТ песенны конкурс "Еўрабачанне". За гэтае месца, кажа вядоўца, ён не трымаецца: трэба ўжо саступіць месца камусьці іншаму.
Сыходзіць з прафесіі Кур'ян не збіраецца, як і з'яжджаць з краіны. Пасля Новага года ён збіраецца абраць адну з прапановаў, якія ўжо мае з Кіева і Масквы.
Фота — kp.by