Дзяржкантроль незадаволены працай Баранавіцкага райвыканкаму

Праверка выявіла, што плошча памяшканняў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнаці і не выкарыстоўваюцца, павялічылася сёлета ў два з паловай разы. Нясвоечасова разглядаюцца звароты грамадзян. Нават праграма развіцця і падтрымкі ўласных гаспадарак зацверджаная са спазненнем на паўгода, што прывяло да невыканання шасці планавых паказчыкаў з васьмі.

Але, бадай, самае дрэннае тое, што за пяцігодку ў раёне стала менш амаль на 2200 падворкаў, зменшылася колькасць уласнай жывёлы. А праз гэта на 40% зменшылася здача насельніцтвам малака дзяржаве.