Дзяржкантроль змусіў магілёўскіх камунальнікаў вярнуць гораду 83 млн рублёў

Грошы даваліся як кампенсацыя выдаткаў на тэхнічнае абслугоўванне і рамонт жылога фонду, у тым ліку на падтрыманне парадку на замацаваных за прадпрыемствамі тэрыторыях. Аднак разлік прыбіраных плошчаў аказаўся завышаным. У выніку работнікам ЖЭУ Кастрычніцкага раёна наліваліся лішнія заробкі.

За парушэнні пакараныя 11 службовых асобаў прадпрыемства. Сем чалавек панеслі дысцыплінарную адказнасць, паведамляе mycity.by.