Энергетыкі ведаюць, на што насельніцтва патраціць абяцаны заробак у $1000
У Беларусі мяркуецца паэтапная ліквідацыя перакрыжаванага субсідавання ў цэнах на газ і тарыфах на энергію.
Гэта прадугледжана праектам Дзяржпраграмы развіцця беларускай энергетычнай сістэмы на 2011-2015 гады, які 23 сакавіка разгледзелі на паседжанні Прэзідыума Саўміна.
Міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц заявіў, што ў праграме прадугледжваецца паступовы сыход ад перакрыжаванага субсідавання ў цэнах на газ і тарыфах на энергію з улікам пытанняў сацыяльнай абароны насельніцтва.
"Натуральна, трохі будзе падгружацца насельніцтва, але мы ведаем, што да 2015 года ставіцца задача выйсці на сярэдні заробак у $1 тыс. у эквіваленце. Таму з улікам гэтага і будзе пабудаваная праца", — перадае БЕЛТА.