Прычыны захворвання ў Баранавічах паведамяць на наступным тыдні

Як піша "Intex-press", санстанцыя бярэ для аналізаў узоры ежы і вады, правярае персанал школьнага харчаблока і ўдакладняе поўны спіс пацярпелых. Пакуль што ў інфекцыйным аддзяленні лякарні апынуліся чацвёра школьнікаў.

Санстанцыя кажа, што прычыны захворвання назваць зможа не раней за наступны тыдзень, калі цалкам будуць гатовыя вынікі лабараторных даследаванняў.