ЕС вылучыць на краіны "Усходняга партнёрства" 130 мільёнаў еўра

Грошы прызначаюцца на падтрымку інстытуцыйных і сектарных рэформаў у краінах "Усходняга партнёрства", паведамдяе УНІАН. Адпаведнае рашэнне ўхваліла Еўракамісія.

У прыватнасці, Еўракамісія зацвердзіла праграму інтэграцыі і супрацоўніцтва "Усходняга партнёрства", якая павінна спрыяць паскарэнню палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі краін — удзельніц праграмы з ЕС.

Прадугледжваецца, што падзел сродкаў паміж шасцю краінамі-ўдзельніцамі будзе вызначацца паводле прынцыпу "больш за большае" і будзе залежаць ад прагрэсу ў сферы паглыблення дэмакратыі.

Фота — nv-online.info