Еўразійскі банк развіцця папярэджвае Беларусь пра магчымую інфляцыю
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы банка.
Нагадаем, што ўчора ЕАБР пералічыў Беларусі 440 мільёнаў долараў з чарговага траншу крэдыту ЕўрАзЭС. Разам з тым кіраўніцтва банка выказала заклапочанасць усё яшчэ празмерным узроўнем крэдытнай экспансіі ды высокай інфляцыяй у нашай краіне.
Фінансісты прапануюць далейшае зніжэнне інфляцыі праз жорсткую грашова-крэдытную і падаткова-бюджэтную палітыку.
Таксама звяртаецца ўвага на прыкметнае пагаршэнне гандлёвага балансу Беларусі з другой паловы мінулага года. У гэтых умовах працяг крэдытнай экспансіі прывядзе да новага паскарэння тэмпаў інфляцыі, папярэджваюць у ЕАБР.
Фота — mospravda.ru