Еўрарадыё патрэбныя два журналісты, а лепш тры!
Спорт, эканоміка і рэпарцёр на ўсе рукі. І нам хопіць!
Але пачнем з таго, што нам ад вас трэба:
* Беларуская мова – гэта нават не абмяркоўваецца. Бо нам трэба ў кагосьці перапытваць, як пісаць гэтае слова па-беларуску.
* Вашы рэпартажы будуць пра беларускія рэаліі, таму без пачуцця гумару, іроніі не абысціся.
* Простай і зразумелай мовай давядзецца тлумачыць, што хоча апазіцыя так, каб яна сама нарэшце гэта зразумела.
* Упэўнена арыентавацца ў інфляцыі морквы і паўабароне БАТЭ, пісаць пра гэта пісьменна і хутка.
* Лепш бы вам ведаць замежныя мовы (як мінімум – англійскую).
* Ведаць без Google, які сярэдні заробак па краіне, колькі каштуе сацыяльнае малако ў краме і хто гэты чыноўнік у чарзе.
* Але галоўнае – цікавіцца ўсім, што адбываецца ў краіне ў цэнтры Еўропы і на ўскрайках кантынента.
Журналіст Еўрарадыё – гэта ўнікальны чалавек. Ён не тлумачыць, што гэты чыноўнік ні з кім не размаўляе, а задае негаварліваму гэтыя свае няёмкія пытанні.
Таксама мы шукаем рэдактара сайта!
Пішыце на мыла ... у адвольнай форме пра свае ўменні і досвед працы ([email protected]). Cтандартныя рэзюмэ дасылайце на іншы непрацоўны e-mail)
З нас гарбата/кава/ласункі, а таксама адносіны з найлепшымі журналістамі.