Еўрасаюз можа пайсці на змены ў Лісабонскай дамове

У нядзелю ў Брусэлі пачаўся саміт Еўрасаюза. Лідары краін-членаў ЕС пагадзіліся пры неабходнасці пайсці на "абмежаваныя змены" Лісабонскай дамовы, каб дапамагчы еўразоне выйсці з крызісу.

У сустрэчы ўдзельнічалі лідары 27 дзяржаў аб'яднанай Еўропы, у тым ліку брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель.

Ніякіх падрабязнасцяў перамоваў, якія тычацца магчымых змяненняў Лісабонскай дамовы, пакуль не апублікавана, паведамляе ВВС.