ФІФА дазволіла Брэсану гуляць за беларускую зборную ўжо ў сераду

29 лютага наша каманда правядзе таварыскі матч са зборнай Малдовы.

"Брэсан напалову беларус, ён вывучыў рускую мову", — цытуе словы Кандрацьева "Прессбол".

Нагадаем, Рэнан Брэсан — першы бразільскі футбаліст, які атрымаў беларускі пашпарт. Ён выступае за барысаўскі БАТЭ.