Філарэт выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Свёнтка

У сваім лісце кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы выказвае спачуванні католікам ад імя ўсіх праваслаўных Беларусі. Кардынал Свёнтэк, на думку мітрапаліта Філарэта, унёс велізарны ўклад у развіццё добрасуседскіх адносін паміж Беларускай праваслаўнай царквой і Рымска-каталіцкай царквой у Беларусі.

Нагадаем, што кардынал Казімір Свёнтэк, які шмат гадоў узначальваў каталіцкі Касцёл на Беларусі, памёр раніцай чацьвярга ў Пінску на 97-ым годзе жыцця.