Фільм па аповесці Быкава — у конкурснай праграме Канскага фэсту

Фільм "У тумане" разам з кінастудыяй "Беларусьфільм" здымалі MA.JA.DE Fiction (Нямеччына), кінакампанія "Джы Пі" (Расія), Rija Films (Латвія), Lemming Film (Нідэрланды), а таксама тэлеканал ZDF/ARTE (Нямеччына), Фонд падтрымкі еўрапейскага кіно EURIMAGES. Правы на сусветныя продажы карціны належаць кампаніі Match Factory.

Гістарычная карціна была знятая за 28 дзён, паведамляе БЕЛТА. У групе працавалі латышы, літоўцы, немцы, рускія, беларусы, палякі, румыны, чэхі — агулам на пляцоўцы гучала дзевяць моваў.

Канскі кінафэст сёлета пройдзе з 16 па 27 траўня.

Рэжысёр Сяргей Лазніца — фота з сайта film.ru

Кадр з фільма — фота з сайта proficinema.ru