Фільм Сяргея Лазніцы перамог яшчэ на адным фестывалі
“У тумане” прызнаны найлепшым фільмам Адэскага міжнароднага кінафестываля.
Нагадаем, што 15 ліпеня “У тумане” ўжо атрымаў “Залаты абрыкос” на міжнародным кінавестывалі ў Ерэване. А ў Канах фільм адзначылі прэміяй Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкі FIPRESCI. Атрымаў Лазніца ўзнагароду і ў Расіі. Там стужку адзначылі прызам міжнароднага кінафестывалю імя Андрэя Таркоўскага, паведамляе “Наша Ніва”.