Фільм “У тумане” паказалі на фестывалі “Лістапад”

Паказ адбываўся ў сталічным кінатэатры “Кастрычнік” і гэта быў практычна аншлаг, інфармуе БЕЛТА. Фільм “У тумане” — міжнародны кінапраект, у вытворчасці якога ўдзельнічала кінастудыя “Беларусьфільм”, кінакампаніі з Расіі, Нямеччыны, Латвіі. Карціна атрымала прэстыжны прыз Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы FIPRESCI на 65-м фестывалі ў Канах, а таксама шмат іншых узнагародаў.

На “Лістападзе-2012” карціна ўваходзіць у праграму асноўнага конкурсу гульнявога кіно і гэта дае ёй права змагацца за галоўную ўзнагароду — Гран-пры форума.