Forbes склаў спіс самых уплывовых жанчын свету
Яго узначаліла канцлер Германіі Ангела Меркель
Другое месца займае дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, трэцяе – прэзідэнт Бразіліі Дылма Русеф. У першую дзясятку самых уплывовых жанчын ўвайшлі таксама чатыры бізнэследзі – кіраўнік кампаніі PepsiCo Індра Нуйі, аперацыйны дырэктар Facebook Шэрыл Сандберг, сустаршыня Bill & Melinda Gates Foundation і жонка Біла Гейтса Мелінда Гейтс і Ірэн Розенфельд з Kraft Foods.