Фотафакт: Беларускія хакеісты закрываюць сваю браму ўласнымі целамі
У Фінляндыі і Швецыі працягваецца чэмпіянат свету па хакеі. Учора наша каманда саступіла чэмпіёнам свету — фінам — з лікам 0:1.
Нашыя хакеісты абараняліся вельмі самааддана, часам браму прыкрывалі ад кідкоў фінскіх гульцоў усе беларусы, якія знаходзіліся на лёдзе.

Аднак адну шайбу ў браму Віталя Коваля фіны змаглі закінуць.
Відэа глядзіце на старонцы чэмпіянату свету па хакеі на нашым сайце.
Фота — Reuters