Фотафакт: новы цягнік, які будзе вазіць пасажыраў з Вільні ў Мінск
У сталіцу Літвы даставілі дызельны цягнік, зроблены ў Польшчы.
Як паведамляе сайт delfi.lt, пасажырскі цягнік другога класа 630M можа ехаць з хуткасцю 140 кіламетраў за гадзіну, у ім абсталявана 140 месцаў для пасажыраў.
Па словах прадстаўнікоў прадпрыемства "Літоўскія чыгункі", цягнік з 26 траўня пачне вазіць пасажыраў па маршруце Вільня — Мінск — Вільня.
Яшчэ адзін цягнік чакаецца ў траўні, ён таксама будзе курсіраваць паміж сталіцамі Літвы і Беларусі.
Фота — delfi.lt