Фотафакт: сотні бочак з хімікатамі адправяць у Нямеччыну

У бочках — небяспечныя для здароўя пестыцыды, якія з пачатку 1970-х гадоў не выкарыстоўваюцца. Работы праводзяцца на тэрыторыі, дзе размешчаны 4 могільніка, у якіх захоўваецца каля 900 тон небяспечных рэчываў.

Хімікаты са старых металічных бочак перагружаюць у пластыкавыя і рыхтуюць для адпраўкі ў Нямеччыну, дзе на адмысловым прадпрыемстве іх перапрацуюць.

Фота — bymedia.net