Фотафакт: у Брэсце паразбягаліся дворнікі і камунальныя сантэхнікі
На біржы заяўлена адпаведна 130 і 40 вакансій.
У жыллёвым рамонтна-эксплуатацыйным упраўленні кажуць, што дворнікамі “працавала шмат бабулек пад 75 гадоў, у іх ёсць працоўная пенсія, вось яны пасля чарговай невялікай падвышкі пенсіі і сыйшлі". Што да сантэхнікаў, дык яны сыходзяць "у пошуках больш лёгкай працы" ў іншыя арганізацыі або за мяжу. Часам некаторыя з іх вяртаюцца на ранейшую працу.
