Фотафакт: у дзяўчыны забралі швейцарскі гадзіннік за 8 тысяч еўра
Яго везла з Польшчы 23-гадовая жыхарка Баранавічаў.
Як паведамляе сайт брэсцкай мытні, яна вярталася ў Беларусь на цягніку. На мытні вакзала "Брэст-Цэнтральны" дзяўчына запоўніла дэкларацыю, у якой пісьмова пацвердзіла, што не мае пры сябе тавараў даражэй за паўтары тысячы еўра.
Аднак мытнікі звярнулі ўвагу на пустую скрынку ад швейцарскіх гадзіннікаў, якую мела пры сябе пасажырка. Там жа знаходзілася інструкцыя і гарантыя да іх. Пры больш пільным даглядзе знайшоўся і сам гадзіннік. Дзяўчына прыхавала яго ў пальчатцы.
Фірмовы "Breitling for Bentley" быў ацэнены ў 8 тысячаў еўра. Распачатая адміністрацыйная справа. Дзяўчыне пагражае значны штраф.
