Францужанка спыніла рэйс Boeing з Парыжа ў Паўночную Караліну
Пасажырка паведаміла пра "імплантаванае прыстасаванне", якое, нібыта, знаходзіцца ў яе целе.
Самалёт, на борце якога было 188 чалавек, вымушаны быў здзейсніць пасадку ў аэрапорце ў штаце Мэн. Яго суправаджалі два знішчальнікі F-15. Лекары агледзелі ўраджэнку Камеруна, але не знайшлі на яе целе ніякіх слядоў хірургічных аперацый. У выніку, францужанка была арыштаваная, інфармуе агенцтва "Франс Прэс".