Футбаліст Уладзімір Юрчанка не зможа згуляць на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі
4 чэрвеня ў трэніровачным матчы супраць нямецкай каманды "Лінген" нападнік моладзевай зборнай атрымаў траўму.
Дыягназ, пастаўлены лекарамі лякарні Лінгена, — парыў унутранага меніска і пярэдняга крыжападобнага звязка правага каленнага сустава.
Як інфармуе БелаПАН, Юрчанка цяпер знаходзіцца пад назіраннем лекара каманды на месцы правядзення навучальна-трэніровачнага збору. Вырашаецца пытанне пра яго лячэнне і замене.
У кастрычніку мінулага года футбаліст стаў галоўным героем матчу плэй-оф кваліфікацыі супраць Італіі. Ён забіў два з трох мячоў беларускай зборнай.
Чэмпіянат Еўропы пройдзе з 11 па 25 чэрвеня ў Даніі. Нагадаем, пад пытаннем і ўдзел яшчэ аднаго ключавога гульца Паўла Няхайчыка.